Споўніўся год карагоду ў Брэсце — асуджаны ўжо 81 чалавек

Споўніўся год карагоду ў Брэсце — асуджаны ўжо 81 чалавек

Роўна год таму берасцейцы зладзілі карагод на дарозе — па гэтай справе асуджаны ўжо 81 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.

13 верасня 2020 года падчас акцыі пратэсту у Брэсце людзі сабраліся на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава. Пратэстоўцаў разагналі вадамётам.

Пасля гэтага была заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) КК.

Следчыя выявілі 115 чалавек, якія мелі дачыненне да гэтага карагоду. З іх 108 грамадзянам былі выстаўленыя абвінавачванні. 

Ужо асуджаны 81 чалавек. Агулам ім прысудзілі 66,5 гады "хіміі", 63,5 гады "хатняй хіміі", 7 гадоў і 7 месяцаў калоніі.

Гэта адна з самых масавых палітычных справаў у гісторыі Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі