Вы тут

Споўнілася 45 гадоў з часу буйной аварыі на беларускай чыгунцы

Здарэнне на прыпынку Крыжоўка, 1977 год / Звязда

Споўнілася 45 гадоў з часу буйной аварыі на беларускай чыгунцы. 2 траўня 1977 года на станцыі Крыжоўка пад Мінскам пасажырскі цягнік "Гродна — Орша" наляцеў на прыгарадную электрычку, перапоўненую людзьмі. Было шмат ахвяр. Па афіцыйных даных, загінулі 22 чалавекі, 82 атрымалі раненні. Большасць ахвяр знаходзіліся ў апошнім вагоне электрычкі, які ад удару быў дэфармаваны і ўпаў на бок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.