Спіс беларускіх кандыдатаў на Еўрабачанне засакрэцілі

15 кастрычніка пачаўся прыём заявак на ўдзел у адборачным туры да Еўрабачання-2008. Еўрарадыё паспрабавала высветліць, якія калектывы і выканаўцы ўжо заявіліся на “Еўрафэст”.
Аднак Аляксандр Ціхановіч, член аргкамітэта па падрыхтоўцы да песеннага конкурсу, заявіў, што спіс удзельнікаў адборачнага тура будзе агучаны толькі пасля заканчэння прыёму заявак — адпаведна, пасля 20 лістапада. Дагэтуль ён трымаецца ў сакрэце, нават самі арганізатары не ведаюць, хто падаў заяўку.

Аляксандр Ціхановіч: “Мы і самі не ведаем, хто дасылае заяўкі і колькі іх ужо назбіралася. Да 20 лістапада ўскрываць пакет не будзем. Гэта робіцца для таго, каб не мець якіх-небудзь меркаванняў… Мы хочам, каб гэта было дэмакратычна і як трэба. Да таго ж, на цяперашнім этапе гэта нас мала цікавіць. Мы хочам, каб колькасць заявак была сабраная дастатковая і каб адразу не мець перадузятага меркавання”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі