Спірын абскардзіў прызнанне фільма "Грань" экстрэмісцкім у судзе і пракуратуры

Павел Спірын / Еўрарадыё
Павел Спірын / Еўрарадыё

Ютуб-блогер Павел Спірын патрабуе, каб яму аднавілі тэрмін абскарджвання рашэння суда аб прызнанні яго фільма экстрэмісцкім. Адпаведную скаргу ён падаў у Вярхоўны Суд і Генпракуратуру.

"Я даведаўся толькі ўчора. Сёння ўжо падаў скаргу ў Вярхоўны Суд, Генпракуратуру і Мінскую гарадскую пракуратуру, каб яны далі мне магчымасць абскардзіць гэтае рашэнне, — расказвае Еўрарадыё ютуб-блогер. — Хачу, каб яны аднавілі тэрмін на абскарджванне. І каб мне выслалі рашэнне і матывавальную частку рашэння, каб я мог азнаёміцца ​​і будаваць сваю пазіцыю абароны. Яны падрываюць мой аўтарытэт. Маю дзелавую рэпутацыю ў грамадстве".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі