Спецыялісты знайшлі наркотыкі ва ўкраінскіх рэках

Рыба ў рацэ / 24tv.ua
Рыба ў рацэ / 24tv.ua

Упершыню ва Украіне праведзены скрынінг забруджвальных рэчываў у рэках Дон, Днестр і Дняпро. Як паведамляе "Укрінфарм", па выніках даследавання спецыялісты выявілі ў іх пестыцыды, прамысловыя хімікаты, стымулятары і наркатычныя прэпараты.

Кіраўнік дзяржаўнага агенцтва водных рэсурсаў Украіны Валянцін Шліхта тлумачыць, што даследаванне дазваляе адсочваць больш за 65 тысяч розных злучэнняў. Чыноўнік са шкадаваннем кажа, што ва Украіне няма магчымасцяў для выканання скрынінга, "а таму адабраныя пробы былі адпраўлены ў бліжэйшую лабараторыю Еўропы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі