Справу тэлеканала "Белсат" Вярхоўны суд разгледзіць 9 снежня

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прадстаўнік тэлеканала Міхась Янчук (на здымку):



"Паседжанне перанесенае на 9 снежня на 10-ю гадзіну раніцы. Задаволенае судом нашае хадайніцтва аб пераносе разгляду справы ў сувязі з тым, што бок адказчыка не паспеў азнаёміцца з дакументамі справы".



Нагадаем, пазоў у суд падалі прадстаўнікі прадпрыемства “БЕЛСАТплюс”. Яны сцвярджаюць, што тэлеканал "Белсат" незаконна выкарыстоўвае свой таварны знак. Пазоўнікі не хочуць грашовай кампенсацыі, яны патрабуюць, каб спадарожнік “Astra” прыпыніў перадачу сігналу тэлеканала “Белсат”.

Фота — bymedia.net, Еўрарадыё
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі