Вы тут

"Спадар Свабода" — біяграфія ці кніга-папярэджанне?

Сяргей Астраўцоў / svaboda.org

Нядаўна ў серыі "Бібліятэка Свабоды ХХІ стагоддзя" выйшла кніга Сяргея Астраўцова "Спадар Свабода" пра журналіста, рэдактара і палітыка Ігара Герменчука. Але прэзентаваць выданне аўтар паспеў толькі аднойчы — 7 сакавіка на фэсце "Прадмова" ў Горадні. Іншыя запланаваныя прэзентацыі былі адкладзеныя з-за каранавіруса. Таму мы вырашылі зладзіць віртуальную прэзентацыю.

Чым адметная асоба Ігара Герменчука? Што падштурхнула Сяргея Астраўцова да напісання кнігі пра рэдактара газеты "Свабода"? Якія сакрэты найноўшай гісторыі краіны даведаецца чытач з кнігі "Спадар Свабода"?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае журналіст, пісьменнік Сяргей Астраўцоў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.