СМІ: Жанчына, якая загінула ў Кобрыне, была цяжарная

СМІ: Жанчына, якая загінула ў Кобрыне, была цяжарная

31-гадовая жанчына, якая загінула пры нападзе ў Кобрыне, была цяжарная. Пра гэта піша tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы. Тэрмін цяжарнасці — каля 18 тыдняў. 

Медыкі прыбылі на месца здарэння хутка і даставілі жанчыну ў лякарню, але выратаваць не змаглі, бо ў яе былі цяжкія траўмы: пранікальныя раненні галавы, грудзей, брушной поласці. Паведамляецца, што загінулая — грамадзянка Украіны.

Мужа загінулай жанчыны шпіталізавалі. Ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні раённай лякарні ў цяжкім стане.

Як паведамлялася раней, 11 лютага каля 20.30 на вуліцы ў Кобрыне на сямейную пару напаў невядомы. Ён некалькі разоў стукнуў нажом жанчыну і яе 39-гадовага мужа. Ахвяраў нападу заўважыў нарад міліцыі, які праязджаў міма. 

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за забойства і замах на забойства дзвюх асоб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі