СМІ: Лукашэнка і Пуцін могуць сустрэцца на Валааме

СМІ: Лукашэнка і Пуцін могуць сустрэцца на Валааме

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін могуць сустрэцца на наступным тыдні на востраве Валаам. Такую інфармацыю публікуе выданне znak.com са спасылкай на інфармаваныя крыніцы ў адміністрацыі расійскага прэзідэнта.

Паводле выдання, сустрэча будзе закрытай і размова там пойдзе, хутчэй за ўсё, пра развіццё Саюзнай дзяржавы. Манахам з Валааму нібыта сказалі рыхтавацца да прыезду высокіх гасцей. Мяркуецца, што сустрэча адбудзецца 11 ліпеня.

Раней анансавалася, што 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу мусіць адбыцца афіцыйная сустрэча двух кіраўнікоў дзяржаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі