СМІ: Ксенія Сабчак збегла з Расіі праз Беларусь

Ксенія Сабчак
Ксенія Сабчак

Журналістка Ксенія Сабчак у ноч на 26 кастрычніка збегла з Расеі. Вельмі своечасова: сёння ў яе кватэры прайшоў ператрус, а крыніцы расейскіх СМІ паведамляюць, што ў сілавікоў была пастанова следчага аб затрыманні Сабчак.

"Яна выехала з Масквы яшчэ ўначы [у аўторак]. Пры гэтым яна ўчора купіла авіябілеты праз Інтэрнэт у Дубай, сёння — у Турцыю. Гэта яна зрабіла, каб заблытаць аператыўнікаў. Урэшце ж яна заехала ў Літву праз Беларусь", — са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах піша ТАСС.

Напярэдадні ў Маскве быў затрыманы Кірыл Суханаў, які працаваў у Ксеніі Сабчак камерцыйным дырэктарам. РБК сцвярджае, што мужчыну падазраюць у вымаганні, а крымінальная справа пабудавана на атрыманні грошай пад гарантыі незгадвання той ці іншай персоны або кампаніі ў канале Сабчак. Ёсць інфармацыя, што і дома ў Суханава прайшоў ператрус.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі