"Слізкі тып": жанчына атрымала 2 гады "хіміі" за абразу міліцыянта

Валянціна Мядзведзь / spring96.org
Валянціна Мядзведзь / spring96.org

Жыхарка Бярозы атрымала 2 гады "хатняй хіміі" за тое, што назвала міліцыянта "слізкім тыпам". 26 лютага Беразоўскі раённы суд разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовай Валянціны Мядзведзь, якую абвінавачвалі ў абразе супрацоўніка міліцыі пры выкананні ім службовых абавязкаў па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

З матэрыялаў справы вынікае, што 17 лістапада 2020 года жанчына ў мясцовым телеграм-чаце напісала, што начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Дзмітрый Лішко "сапраўды гнілы і слізкі тып", параўнала яго з паліцаем.

Акрамя двух гадоў абмежавання волі суд абавязаў Валянціну Мядзведзь выплаціць міліцыянту 1,5 тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі