Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнуўся 34-гадовы пацярпелы. Мужчына распавёў, што невядомы напаў на яго ў пустыры паблізу Лядовага палаца. Нападнік з хуліганскіх памкненняў прычыніў мінаку цяжкія цялесныя пашкоджанні у выглядзе... шматлікіх укусаў.
Па гарачых слядах міліцыя затрымала зламысніка. Ім аказаўся 30-гадовы брэстаўчанін, які працуе слесарам. За хуліганства ў дачыненні яго была распачатая крымінальная справа. Мужчыне пагражае да 3 год пазбаўлення волі.