Следства вызначыла прычыны катастрофы Іл-103 пад Брэстам

Следчы камітэт вызначыў прычыну крушэння самалёт Іл-103, якая здарылася ў чэрвеня пад Брэстам. Як высветлілі падчас следства, самалёт разбіўся з-за няўдалага манеўра падчас экстранай пасадкі.

Камандзір паветранага судна вырашыў пасадзіць самалёт на сельскагаспадарчым полі ў сувязі з перагрэвам рухавіка і падзеннем яго магутнасці. Выконваючы манеўр, яму давялося з-за перашкодаў зрабіць адварот налева. У той момант адбыўся выхад самалёта на рэжым звальвання, выйсці з якога не дазваляў малы запас вышыні. У выніку самалёт упаў на зямлю.

Здарэнне адбылося 14 чэрвеня ўдзень каля вёскі Хабы Брэсцкага раёна. Самалёт “Беллесавія” Іл-103 выконваў планавы палёт. У выніку катастрофы загінулі камандзір судна Міхаіл Мядзведзеў і лётчык-назіральнік Аляксандр Барысюк.

Была распачатая крымінальная справа да парушэнне правілаў бяспекі руху або эксплуатацыі паветранага транспарту, аднак з-за адсутнасці складу злачынства яе спынілі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.



Фота: Следчы камітэт