Следчыя агучылі верагодную прычыну абвальвання столі ў "Арэна Сіці"

Фота: МНС
Фота: МНС

На месцы абвальвання падвеснай столі ў гандлёвым цэнтры "Арэна Сіці" на паўночным захадзе Мінска працуе следча-аператыўная група. У аглядзе месца здарэння прымаюць удзел супрацоўнікі МНС і Дзяржкамітэта судовых экспертыз. Ім трэба будзе знайсці, што стала прычынай надзвычайнага здарэння.

Следователи озвучили вероятную причину обрушения потолка в “Арена Сити”

"Папярэдне: адбылося абвальванне гіпсакартоннай канструкцыі ў выніку абрыву мацаванняў. Што адбылося канкрэтна — пакажа агляд месца здарэння, — распавёў Еўрарадыё начальнік упраўлення СК па горадзе Мінску Дзмітрый Канаплянік. — Мы, вядома ж, канфіскуем неабходную дакументацыю. У працэсе будуць прызначаныя неабходныя экспертызы, прыцягнутыя спецыялісты для ацэнкі як сітуацыі, якая склалася, так і праектнага рашэння".

На дадзены момант следчым вядома пра адну пацярпелую. Яе стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці, але жыццю нішто не пагражае.

«Следчыя нацэленыя на ўсталяванне ўсіх асоб, якія пацярпелі і звярнуліся ў медыцынскія ўстановы", — дадаў Дзмітрый Канаплянік.

Следователи озвучили вероятную причину обрушения потолка в “Арена Сити”
Следователи озвучили вероятную причину обрушения потолка в “Арена Сити”
Фота: Раман Пратасевіч / Еўрарадыё
Следователи озвучили вероятную причину обрушения потолка в “Арена Сити”
Фота: Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі