У гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" ў Мінску абвалілася падвесная столь (фота)

У гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" (праспект Пераможцаў, 84) у Мінску абвалілася падвесная столь. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 12 лістапада. Твітар-акаўнт МНС піша, што абрушэнне адбылося на плошчы ў 150 квадратных метраў.

Пацярпела адна дзяўчына, 1994 года нараджэння. Яна — прадавец кветкавага кіёску. Яе шпіталізавалі. Па папярэдняй інфармацыі, у пацярпелай чэрапна-мазгавая траўма, шок і траўма жывата (яе даставалі з-пад завалаў). Яшчэ адна дзяўчына паспела залезці пад лаўку. Яе заваліла, але яна не атрымала траўмаў.

На відэа можна пабачыць, як ішоў разбор завалаў.

У гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" ў Мінску абвалілася падвесная столь (фота)
У гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" ў Мінску абвалілася падвесная столь (фота)
У гандлёвым цэнтры "Арэна-Сіці" ў Мінску абвалілася падвесная столь (фота)
Фота: Еўрарадыё

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі