Следчы камітэт вядзе праверку па смерці шасцімесячнага дзіцяці ў Нясвіжы

Следчы камітэт вядзе праверку па смерці шасцімесячнага дзіцяці ў Нясвіжы

Па факце смерці шасцімесячнага хлопчыка ў Нясвіжы следства вядзе праверку. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

"У рамках даследчай праверкі па факце смерці шасцімесячнага дзіцяці ў Нясвіжы следства запатрабавала дакументы, збіраюцца матэрыялы, неабходныя для выяўлення абставінаў", — заявіла Беланог.

У Міністэрстве аховы здароўя кажуць, што ў Нясвіжы цяпер працуе спецыяльная камісія ведамства. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі.

Як паведамлялася раней, маленькі хлопчык памёр 5 студзеня. Па словах бацькоў, спярша медыкі казалі, што ў яго рэжуцца зубы. Потым іншыя медыкі гаварыі пра пнеўманію. Пазней наступныя лекары казалі пра анкалогію. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі