Следчы камітэт: У Мінску затрымалі "наёмніка" са зброяй і выбухоўкай

Следчы камітэт: У Мінску затрымалі "наёмніка" са зброяй і выбухоўкай

У Мінску ўначы на чыгуначным вакзале затрымалі маладога чалавека з двума пашпартамі, зброяй і выбухоўкай. Пра гэта 26 лістапада паведаміў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Паводле яго слоў, малады чалавек ваяваў ва Украіне (гэта пацвярджаюць дакументы, якія ён меў пры сабе). Але на якім баку, не паведаміў.

Наскевіч адзначыў, што паводзіны затрыманага былі "неадэкватнымі", інфармуе sputnik.by.

Нагадаем, нядаўна міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч паведаміў Еўрарадыё, што беларускімі праваахоўнікамі матэрыялы па артыкуле “Наёмніцтва” збіраюцца на 20 чалавек, якія ваявалі ці ваююць на Данбасе на абодвух баках фронту.

Здымак з архіву. Фота: Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі