Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў адносінах SMS-"мінёра"

Вось што паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў:



“Частка 1 артыкула 340 [Крымінальнага кодэксу]. Падазраваны пакуль затрыманы, абвінавачанне яму не выстаўлялася”.



35-гадовы жыхар Мінскай вобласці, ураджэнец Караганды, падазраецца ў заведама непраўдзівым паведамленні пра выбуховае прыстасаванне ў мінскім метро. Нібыта, мужчына, які знаходзіўся ў вагоне электрацягніка метро, адправіў SMS аб пагрозе выбуху. У выніку, метро было спынена, людзі эвакуяваныя, тры гадзіны правяраліся ўсе станцыі, нічога падазронага знойдзена не было. Зламысніка неўзабаве затрымалі. Свае дзеянні ён патлумачыў жаданнем "пажартаваць".
 

Сёння стала вядома, што “Мінсктранс” выставіць SMS-тэрарысту грашовы пазоў. Цяпер транспартнікі занятыя падлікам стратаў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар КДБ Артур Стрэх.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі