Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі зняволенага ў калоніі
![Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі зняволенага ў калоніі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000022_572338_big.jpg.webp?itok=_NxDZhOO)
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі зняволенага ў папраўчай калоніі №17 горада Шклова. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, 28-гадовага мужчыну 15 студзеня знайшлі павешаным ў камеры штрафнога ізалятара.
Вядома, што ён быў асуджаны за асабліва цяжкае злачынства (за забойства).
![Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі зняволенага ў калоніі](/sites/default/files/paragraphs/image/000024748515big.jpg)
Фота: БЕЛТА