Следчы камітэт — пра аб'яўленне Ціханоўскай у вышук

Следчы камітэт — пра аб'яўленне Ціханоўскай у вышук

Следчы камітэт Беларусі пацвердзіў аб'яўленне Святланы Ціханоўскай у міждзяржаўны вышук. Раней МУС РФ паведамляў, што яе шукаюць за "заклікі да звяржэння ці змянення канстытуцыйнага ладу". СК паведамляе, што Ціханоўскую падалі ў вышук "за заклікі да дзеянняў, накіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, здзейсных з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі або глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт".

Таксама СК паведаміў, што працягваецца расследаванне крымінальнай справы па дзейнасці Каардынацыйнай рады (па ёй праходзіць і Святлана Ціханоўская). Сцвярджаецца, што "атрыманы доказы, якія сведчаць пра здзяйсненне асобнымі асобамі... дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай сітуацыі ў краіне", а таксама пра нанясенне шкоды нацыянальнай бяспекі нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі