Беларусь аб'явіла Ціханоўскую ў міждзяржаўны вышук

Беларусь аб'явіла Святлану Ціханоўскую ў міждзяржаўны вышук, паведамляе ria.ru са спасылкай на МУС Расіі. Артыкул — "Заклікі да звяржэння ці змянення канстытуцыйнага ладу" (ч. 3 арт. 361 КК).

Ціханоўская жыве ў Вільні. Нядаўна яна аб'явіла ўльтыматум Аляксандру Лукашэнку, яго тэрмін заканчваецца 25 кастрычніка.

Пра тое, што Святлана Ціханоўская аб'яўлена Беларуссю ў міждзяржаўны вышук, стала вядома ў пачатку кастрычніка. У МУС РФ тады падкрэслілі, што ў Расіі супраць яе не распачыналі справы. Яна знаходзіцца ў вышуку ў адпаведнасці з беларуска-расійскімі дамовамі.

Крымінальны пераслед не дазваляе Ціханоўскай вярнуцца ў Беларусь.

"Я ўпэўненая, што, як толькі перасяку мяжу, мяне забяруць, — сказала яна днямі ў вялікім інтэрв'ю Еўрарадыё. — Таму што нейкую крымінальную справу на мяне завялі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.