Следчы камітэт паведаміў, якія футбольныя матчы ў ЧБ былі дагаварнымі

Следчы камітэт паведаміў, якія футбольныя матчы ў ЧБ былі дагаварнымі

Следчы камітэт працягвае расследаванне гучнай крымінальнай справы аб правядзенні дагаварных матчаў у чэмпіянаце Беларусі па футболе. На сёння следства зафіксавала тры гульні, вынікі якіх былі “купленыя”: гэта матчы першай лігі “Баранавічы” — “Ашмяны” (5 чэрвеня 2016 года), “Луч” — “Гомельчыгункатранс” (25 чэрвеня 2016 года), “Луч” — “Ашмяны” (2 ліпеня 2016 года), а таксама матч у вышэй лізе “Іслач” — “Дынама Брэст” (30 красавіка 2016 года).

Раней паведамлялася, што 31-гадовы грамадзянін Украіны перадаваў сам або праз пасярэднікаў грошы футбалістам, каб яны забяспечылі патрэбны вынік. Затым арганізатары дагаварных матчаў рабілі ў замежных букмекерскіх канторах буйныя стаўкі на вынік “купленага” матча з мэтай атрымання прыбытку.

Па гэтай справе ў якасці падазраваных праходзяць 18 чалавек, з якіх двое — былыя футбалісты, 14 гульцоў клубаў “Іслач”, “Ашмяны” і “Луч”, былы трэнер “Іслачы” і вышэйназваны грамадзянін Украіны.

Папярэдняе расследаванне справы працягнулі да снежня 2016 года ў сувязі з неабходнасцю правядзення следчых дзеянняў, скіраваных на выяўленне іншых фактаў супрацьпраўнай дзейнасці.

Некаторыя футбалісты самі прыйшлі з павіннай, з-за чаго супраць іх можа быць спынены крымінальны пераслед, паведаміла ў Фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі