Следчы камітэт палічыў законнай пінскую "зачыстку" пенсіянераў

У прэс-службе Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці "Комсомольской правде" сказалі, што не знайшлі ў дзеяннях міліцыянтаў ні злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, ні перавышэння службовых паўнамоцтваў. Фізічная сіла і спецыяльныя сродкі супрацоўнікамі міліцыі ўжываліся ў адпаведнасці з законам, кажуць прадстаўнікі Следчага камітэта.





Нагадаем, што 7 ліпеня пінскія міліцыянты зладзілі аблаву на вулічных гандляроў-пенсіянераў каля міні-рынку "Заходні". Відэа "зачысткі" трапіла ў інтэрнэт і выклікала хвалю абурэння.





Унутраная праверка ў міліцыі назвала дзеянні міліцыянтаў няграматнымі, а кіраўнік абласной міліцыі нават папрасіў прабачэння за дзеянні сваіх падначаленых. Тым не менш, Следчы камітэт парушэння закону ў дзеяннях міліцыянтаў не выявіў.