СК пачаў крымінальную справу па знікненні хлопчыка ў Камянецкім раёне

СК пачаў крымінальную справу па знікненні хлопчыка ў Камянецкім раёне

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце знікнення дзіцяці ў Камянецкім раёне, паведамляе прэс-служба ведамства.

Як паведамлялася раней, 10 красавіка ў міліцыю звярнулася 18-гадовая жыхарка вёскі Любашкі, якая паведаміла пра знікненне малалетняга сына. Івана Валошына, якому 1 год і 11 месяцаў, маці апошні раз бачыла каля свайго дома прыкладна ў 16:00. 

За двое сутак знайсці дзіця не ўдалося, хаця да пошукаў падключыліся супрацоўнікі міліцыі, МНС, дэпартамента аховы і валанцёры. Хлопчыка шукаюць з дапамогай службовых сабак, цеплавізараў і квадракоптараў. Зона пошукаў пашыраная ў адзін бок ад вёскі да 6 км, у другі — да 12 км. 

Пошукі дзіцяці працягваюцца. Працу на месцы здарэння каардынуе кіраўніцтва ўпраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі