Следчы камітэт пачаў 43 крымінальныя справы па пагрозах службовым асобам

Следчы камітэт пачаў 43 крымінальныя справы па пагрозах службовым асобам

Следчы камітэт пачаў 43 крымінальныя справы за пагрозы службовым асобам. Агулам на 9 верасня зафіксавана 122 такія пагрозы службовым асобам у сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў, паведамляе прэс-служба МУС. 

Гаворыцца, што такія пагроўы паступалі праз СМС, месенджары, сацсеткі, ва ўлётках і па электроннай пошце. 

Пошукам вінаватых у рассылцы пагроз займаюцца падраздзяленні крымінальнага вышуку і іншыя службы крымінальнай міліцыі.

Тым часам, наколькі вядома СМІ, ні МУС, ні СК не пачалі ніводнай крымінальнай справы ні па збітых пратэстоўцах, ні па перашкодзе законнай дзейнасці журналістаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі