Славамір Адамовіч: Давядзецца вяртацца са скандалам

10 чэрвеня Славамір Адамовіч накіраваў у беларускае пасольства ў Швецыі звычайнай поштай дакументы з заявай на вяртанне.  “Калі даведаўся,колькі каштуе перакласці з нарвежскай адну старонку дакументу (1000 NОК, альбо 125 еўра), рэшту дня саркастычна хмыкаў і цешыў сябе будучай сатысфакцыяй. Вядома, я не для таго тут сяджу, каб плаціць за нішто такія грошы. Даслаў арыгіналы даведак. Што пасольства выдасць патрэбны мне дакумент, надзеі мала. Ну што ж, будзем вяртацца са скандалам...” — піша паэт у сваім блогу.

Рашэнне вярнуцца з выгнання ў Нарвегіі Славамір Адамовіч прыняў сёлета ў траўні. На пачатку 2000-х гадоў ён выехаў з Беларусі. Паэт, які ў сярэдзіне 1990-х правёў восем месяцаў у следчым ізалятары беларускага КДБ за верш “Убей президента”, падаў дакументы ў беларускую амбасаду ў Швецыі на атрыманне на атрыманне праязнога дакументу для вяртання на радзіму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі