Славакія будзе прадстаўляць у Беларусі новага старшыню ЕС

1 ліпеня старшынства ў Еўрасаюзе на бліжэйшыя паўгода перайшло да Партугаліі. У Беларусі выконваць абавязкі старшыні ЕС ад імя гэтай краіны будзе Славакія.
З 1 студзеня па 1 ліпеня 2007 года ў ЕС старшынствавала Нямеччына, якая ад імя Еўрасаюза неаднаразова заклікала беларускія ўлады пачаць паўнавартаснае супрацоўніцтва ў межах Еўрапейскай палітыкі добрасуседства.

Пры гэтым падкрэслівалася, што для пачатку такога супрацоўніцтва беларускі ўрад павінен дакладна акрэсліць сваю прыхільнасць дэмакратычным каштоўнасцям, правам чалавека і вяршэнству закона, а таксама гатоўнасць да дэмакратычных рэформ.

Нямеччына таксама неаднаразова заклікала вызваліць усіх беларускіх палітвязняў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі