Скончылася расследаванне па самагубстве выкладчыцы Гомельскага ўніверсітэта

Завяршылася расследаванне па факце самагубства выкладчыцы Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Францішка Скарыны.

Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося сёлета ў красавіку. 46-гадовую жанчыну знайшлі павешанай у пад'ездзе дома па вуліцы Савецкай, 106. Смерць выкладчыцы беларускай мовы і літаратуры выклікала шматлікія версіі.

Так, меркавалася, што падставай для самагубства магло стаць высяленне з кватэры. Дом, у якім яна доўгі час жыла, атрымаў статус інтэрната. Кватэры ў ім давалі супрацоўнікам універсітэта, а выкладчыцу нібыта звальнялі. Аднак старшы следчы Гомельскага гараддзела Следчага камітэта Дзяніс Кузьмін паведаміў "Гомельскай праўдзе", што жанчына не ўдзельнічала ў судах, звязаных з прыватызацыяй жылля ў праблемным доме. Дый ва ўніверсітэце яе не толькі не збіраліся звальняць, але нават накладаць дысцыплінарныя спагнанні.

Не пацвердзілася і версія пра рознагалоссі ў сям'і як падставе для самагубства. З мужам выкладчыца развялася яшчэ ў 2008 годзе, а дзеці ў яе паўналетнія і жывуць самастойна.

Аднак следства выявіла, што данчына пакутавала ад зацяжной дэпрэсіі і раней спрабавала здзейсніць самагубства. У сваёй перадсмяротнай запісцы яна папрасіла нікога не вінаваціць у гэтым учынку і папрасіла за яго прабачэння.

Выкладчыца ўніверсітэту павесілася ў доме, з якога яе хацелі выселіць

Выкладчыца гомельскага ўніверсітэта, якую знайшлі павешанай, цяжка хварэла

Фота: gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі