Скасавалі пасаду трэнера, які прымушаў Ціманоўскую вярнуцца ў Беларусь

Скасавалі пасаду трэнера, які прымушаў Ціманоўскую вярнуцца ў Беларусь

Міністэрства спорту і турызму скасавала пасады галоўных трэнераў нацыянальных зборных па веславанні і лёгкай атлетыцы, піша "Прессбол". 

Міністр Сяргей Кавальчук патлумачыў гэта тым, што ў веславанні кепскія вынікі, таму там патрэбная рэарганізацыя. А паўнамоцтвы галоўнага трэнера па лёгкай атлетыцы падзялілі паміж старшымі трэнерамі, бо там празмерна вялікая нагрузка.

Пасаду галоўнага трэнера зборнай па лёгкай атлетыцы займаў Юрый Маісевіч. Ён набыў шырокую вядомасць падчас скандалу з бягухай Крысцінай Ціманоўскай на Алімпіядзе ў Токіа. Менавіта Маісевіч прымушаў дзяўчыну вярнуцца дадому і сціхнуць. Пасля скандалу МАК забраў у Маісевіча акрэдытацыю на Алімпіядзе.

Дарэчы, сам трэнер пасля вяртання з Токіа ў шматлікіх інтэрв'ю сцвярджаў, быццам скандал з Ціманоўскай быў кімсьці арганізаваны збоку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі