Скандынаўскі цыклон "Вінсэнс" адыходзіць з Беларусі ў Расію

На працягу 2 снежня ў Беларусі ліквідавалі наступствы скандынаўскага цыклона "Вінсэнс". Толькі ў Віцебскай вобласці без святла засталося 400 населеных пунктаў.



Парушэнні электразабеспячэння зафіксаваныя ў 11 раёнах нашай краіны. Энергетыкі аператыўна ліквідавалі наступствы моцнага ветру, парывы якога дасягалі 22 метраў за секунду (у Сянно, Докшыцах і Вернядзвінску). Ужо да абеду панядзелка дзве траціны непаладак былі ліквідаваныя.



Асноўная прычына адключэнняў — падзенне галінак і дрэў на лініі электраперадачы. Найбольшы ўрон цыклон нанёс Мінскай і Віцебскай абласцям.



Аднак з адыходам "Вінсэнса" значнага паляпшэння надвор'я, паводле словаў сіноптыкаў, не прагназуецца, адзначае тэлеканал “Беларусь 1”.



Газета "Рэспубліка" дадае, што, нягледзячы на адыход цыклону ў Расію, сёння пад яго ўздзеяннем застануцца ўсходнія раёны Беларусі.
 

Фота — mchs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі