Скандальны Z-манастыр жорстка ўзялі за мяккія велікодныя “булачкі” — эфір
Наталля Васілевіч
Да таго, што беларускі рэжым пераследуе святароў і вернікаў любой канфесіі, калі яны выказваюць нязгоду з рэпрэсіямі ў краіне альбо выказваюцца супраць вайны ва Украіне, усе ўжо прывыклі. Але апошнім часам пачало адбывацца нешта дзіўнае. Да прыкладу, у Беларусь забаранілі ўезд расійскаму святару, які да апошняга часу служыў клірыкам у мінскай епархіі БПЦ. Самым нечаканым стала тое, што скандальны Свята-Елісавецінскі манастыр нарэшце ўзялі за “мяккія велікодныя булачкі” — за збор сродкаў на… расійскую армію!
Ці сапраўды Свята-Елісавецінскі манастыр прыцягнуў увагу адпаведных карных службаў, і што магло стаць таму прычынай? Як звязаны збор сродкаў на патрэбы акупацыйнай расійскай арміі беларускім манастыром і перамовы з ЗША? Што азначае забарона на ўезд для расійскага святара ў Беларусь, як святары — прыхільнікі “рускага міра”— трапляюць на міжнародныя канферэнцыі, і ці дапамагаюць санкцыі вызваленню палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч у 13:00. Праграма выходзіць у аўторкі, два разы на месяц.