Скандальнай фігуры на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску прыладзілі "рукі" (фота)
![Скандальнай фігуры на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску прыладзілі "рукі" (фота)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vahina-1909-2.jpg.webp?itok=qsjCHlRn)
Скандальная скульптура на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску займела "рукі". Хтосьці ўваткнуў у абламаныя "рукі" скульптуры галінкі, якія выглядаюць даволі арганічна.
Як распавядала Еўрарадыё, эпатажная скульптура на вуліцы ў цэнтры Мінска з'явілая падчас фэсту Vulica Brasil. Па словах аўтара, мастака Базыля Сташэвіча, гэта не "чалавек-вагіна", як мяркуе большасць, а "Вялікая істота" — "сімбіёз бактэрыі, чалавека і расліны".
Скульптура зробленая з пенапласта. Нетрываласцю матэрыялу праз некалькі дзён пасля ўсталявання скарысталіся вандалы: яны адламалі ёй рукі і адарвалі некалькі дробных дэталяў.
Падрабязнае інтэрв'ю з Базылём Сташэвічам наконт правакацыйнай фігуры чытайце тут.