Скандал у Ізраілі: Міхаіл Брэйтман быў карнікам і агентам гестапа ў Беларусі

Скандальную публікацыю змясціла на сваіх старонках уплывовая ізраільская газета "Маарыў". На падставе доктатарскай дысертацыі гісторыка-рэпатрыянта Якава Фалькова, у ёй распавядаецца пра гісторыю палітрука Чырвонай Арміі Міхаіла Брэйтмана, які летам 1941-га патрапіў у нямецкі палон у Беларусі, здолеў схаваць сваю яўрэйскую нацыянальнасць і запісаўся ва ўкраінскі карны батальён. Пасля выкрыцця падману, у ліпені 1942 года яго арыштавала і завербавала гестапа. У 1943 годзе Брэйтмана ў якасці агента з Мінску закінулі ў савецкі партызанскі атрад, але ён быў выкрыты і расстраляны.

Як адзначае газета "Маарыў" са спасылкай на прафесара гісторыі Ерусалімскага ўніверсітэта і былога савецкага партызана Дона Левіна, гісторыя Брэйтмана — гэта драма незвычайная нават для такіх складаных умоваў партызанскай вайны. Аднак у большасці водгукаў у ізраільскай прэсе палітрука-гестапаўца называюць "здраднікам свайго народу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі