Скандал у ФК “Крумкачы”: гульцы не паехалі на матч праз даўгі па заробках

Скандал у ФК “Крумкачы”: гульцы не паехалі на матч праз даўгі па заробках

Футбольны клуб “Крумкачы” мае сур’ёзныя фінансавыя праблемы і праз гэта ў камандзе ўзнік скандал: 29 ліпеня на матч з “Віцебскам” не паехала адразу пяць футбалістаў — Дзмітрый Клімовіч, Дзмітрый Яшын, Ягор Сямёнаў, Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка. Прычынай такой адмовы сталі праблемы з выплатай заробкаў. Паведамленне пра гэта размешчанае на сайце каманды.

Нагадаем, што гэты матч скончыўся нічыёй — 2:2.

Адзін з футбалістаў, які вырашыў байкатаваць гульню, Ягор Сямёнаў, пакінуў каманду — яго заяву аб скасаванні кантракта па згодзе бакоў падпісаў дырэктар клуба Дзяніс Шунто.

Фінансавыя праблемы “Крумкачоў” заўважныя і па нізкай актыўнасці клуба падчас летняга трансфернага акна, піша Прессбол. З каманды сышлі ўжо сем гульцоў, а прыйшоў туды толькі адзін новы футбаліст, Яраслаў Багуноў з “Нафтана”.

“Крумкачы” гуляюць у вышэйшай лізе другі сезон сезон. Каманда была заснаваная ў 2014 годзе і пачала выступаць у другой лізе, адкуль праз год перайшла ў першую лігу, а па выніках сезона-2015 заваявала месца ў элітным дывізіёне.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі