Скандал у Еўрасаюзе: Яйкі з фіпранілам трапілі ў 15 дзяржаў у ЕС і за яго межамі

Скандал у Еўрасаюзе: Яйкі з фіпранілам трапілі ў 15 дзяржаў у ЕС і за яго межамі

Яйкі, заражаныя фіпранілам, выявілі ў 15 дзяржавах — як у Еўрасаюзе, так і за яго межамі, паведамляюць СМІ звесткі, абнародаваныя Еўракамісіяй.

У Нідэрландах, Бельгіі, Нямеччыне і Францыі былі выяўленыя і блакаваныя птушкафермы, якія выкарыстоўвалі гэтае рэчыва. Прадукцыю з гэтых фермаў атрымлівалі ў Швецыя, Вялікабрытанія, Аўстрыя, Польшча, Румынія, Славакія, а таксама Швейцарыя. Найбольшая колькасць яек з фіпранілам паступіла ў продаж з Нідэрландаў. 

Еўракамісія вырашыла 26 верасня склікаць пазапланавую сустрэчу прадстаўнікоў усіх зацікаўленых бакоў для абмеркавання сітуацыі.

Фіпраніл — ветэрынарны прэпарат супраць блох і кляшчоў. Яго ўжыванне ў жывёлагадоўлі забароненае, бо ён можа трапіць у мяса, малако і яйкі. Сусветная арганізацыя аховы здароўя называе малыя дозы фіпранілу ўмерана таксічнымі для чалавека.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі