СК: жыхары Мазыра планавалі знішчаць расійскую вайсковую тэхніку

Жыхары Мазыра планавалі знішчаць расійскую вайсковую тэхніку, якая рухаецца праз Беларусь ва Украіну. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта РБ, двое мужчын ва ўзросце 34 і 44 гадоў затрыманыя. Распачата крымінальная справа "аб падрыхтоўцы да акту тэрарызму". Затрыманых падазраюць у здзяйсненні "яшчэ аднаго злачынства". Абодва ўдзельнічалі ў пратэстах 2020-га, маюць сем'і, да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся.

Сцвярджаецца, што акцыі па знішчэнні расійскай тэхнікі беларусы планавалі падчас яе перасоўвання па Мазырскім раёне. Для гэтага яны падрыхтавалі бутэлькі з запальваючай сумессю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.