СК вядзе праверку па факце з'яўлення калючага дроту ў графіці "Мінск-Масква"

СК вядзе праверку па факце з'яўлення калючага дроту ў графіці "Мінск-Масква"

Журналіста БелаПАН Алеся Ярашэвіча выклікалі ў Следчы камітэт з нагоды праверкі па факце з'яўлення калючага дроту ў графіці "Мінск-Масква".


"Па тэлефоне следчыя не патлумачылі, чаму яны выклікаюць мяне ў Следчы камітэт, але сказалі, што наконт гэтай справы, — распавядае ў размове з Еўрарадыё Ярашэвіч. — Я спрабаваў высветліць, якім бокам я да гэтай справы, але яны сказалі, прыходзьце, будзем размаўляць. Я пісаў пра гэта матэрыялы. У тым ліку браў каментарыі ў мастака".


Апроч журналіста, на размову са следчымі выклікалі яшчэ дваіх чалавек.


Нагадаем, прапангандысцкае графіці "Мінск-Масква" з'явілася ў Мінску на доме па адрасе Магілёўская, 32 на пачатку лета і па ініцыятыве расійскіх чыноўнікаў. Аўтарам яго стаў расійскі графіціст Артур Кашак. Праўда, беларусам карціна не вельмі спадабалася, таму ў інтэрнэце з'яўлялася і петыцыя, каб яе замаляваць, і мноства фотажаб.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі