СК РФ пачаў праверку па антываеннай акцыі ў эфіры Першага канала

Следчы камітэт Расіі пачаў даследчую праверку ў дачыненні да Марыны Аўсяннікавай, якая 14 сакавіка ўварвалася ў жывы эфір праграмы "Время" на расійскім Першым канале з антываенным плакатам, паведамляе ТАСС са спасылкай на сваю крыніцу. А гэта ўжо пагроза крымінальнай справы (пасля затрымання Аўсяннікавай гаворка ішла пра адміністрацыйную справу). Адвакат дагэтуль не можа знайсці жанчыну.

Марына Аўсяннікава — рэдактар на Першым канале. На яе плакаце было напісана: "No war. Спыніце вайну. Не верце прапагандзе. Тут вам хлусяць. Russians against war". Перад акцыяй Аўсяннікава запісала відазварот, у якім патлумачыла прычыны свайго ўчынку. Яна абвінаваціла Уладзіміра Пуціна ў развязанні вайны з брацкім народам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.