СК расследуе 46 спраў за размяшчэнне ў інтэрнэце персанальных звестак сілавікоў

СК расследуе 46 спраў за размяшчэнне ў інтэрнэце персанальных звестак сілавікоў

Следчы камітэт Беларусі расследуе 46 крымінальных спраў за размяшчэне ў інтэрнэце персанальных звестак сілавікоў. Такую лічбу ў інтэрв'ю "Гродзенскай праўдзе" назваў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці палкоўнік юстыцыі Эдуард Маліноўскі. Па яго словах, па Гродзеншчыне лічацца сем такіх спраў.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае за гэта, — да пяці гадоў пазбаўлення волі плюс штраф. 

Таксама Маліноўскі паведаміў, што следчыя Гродзеншчыны расследуюць 36 крымінальных спраў па абразах прадстаўнікоў улады і сілавых структур. 

Дарэчы, прадстаўнік Следчага камітэта паскардзіўся журналістам: "Дагэтуль у месенджарах і публічных чатах працягваюць фіксавацца факты размяшчэння інфармацыі, звязанай з пратэстнай дзейнасцю".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі