СК апублікаваў відэа, як хлопец з сякерай уначы граміў гіпермаркет
Следчы камітэт змясціў у Instagram відэа, як 18-гадовы хлопец з сякерай уначы 17 жніўня граміў у Брэсце гіпермаркет. Спачатку ён разбіў сякерай шкляныя дзверы, а потым пачаў граміць вітрыны гандлёвых павільёнаў, аўтамабіль, напаў нават на кавуны. Хуліган быў п'яны.
Яго затрымалі міліцыянеры, якіх выклікаў супрацоўнік службы бяспекі гіпермаркета. Па факце хуліганства распачатая крымінальная справа, прызначана комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Прэс-служба СК адзначае, што раней хлопец не стаяў на псіхіятрычным уліку.
Сума нанесеных страт яшчэ не падлічана.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.