У Брэсце 18-гадовы хлопец з сякерай уначы разграміў гіпермаркет "Еўраопт"

У Брэсце 18-гадовы хлопец з сякерай уначы разграміў гіпермаркет "Еўраопт"

У Брэсце хлопец з сякерай уначы разграміў гіпермаркет "Еўраопт". Як паведамляе Тэлеграм-канал прэс-службы МУС, 18-гадовы брэстаўчанін прыйшоў да крамы прыкладна ў 0:30, разбіў сякерай шкляныя дзверы, а потым трапіў у памяшканне і пачаў бурыць вітрыны гандлёвых павільёнаў.

Міліцыя прыехала на месца здарэння па сігналізацыі, якая спрацавала на пранікненне ў памяшканне зламысніка. Малады чалавек не рэагаваў на патрабаванні кінуць сякеру і добраахвотна здавацца — ён пайшоў на праваахоўнікаў. Тыя зрабілі некалькі стрэлаў у паветра, пасля якіх зламыснік спалохаўся і нарэшце спыніўся. Яго затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента аховы.

Заведзеная крымінальная справа паводле ч.1 арт. 339 КК (Хуліганства). Максімальнае пакаранне за такую начную прыгоду — 3 гады пазбаўлення волі.

На момант інцыдэнту ў краме не было наведнікаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі