"Сітуацыя проста падвісла. Руху няма", — Буданаў пра вайну ва Украіне

Кірыл Буданаў у Бахмуце, снежань 2022-га / gur.gov.ua
Кірыл Буданаў у Бахмуце, снежань 2022-га / gur.gov.ua

Начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі ўкраінскага Мінабароны Кірыл Буданаў у інтэрв'ю "Бі-Бі-Сі" выказаўся наконт сітуацыі на фронце. "Сітуацыя проста падвісла. Руху няма", — кажа ён. Паводле слоў Буданава, ні Украіне, ні Расіі не ўдаецца здзейсніць значныя прарывы. З-за ўмоў надвор'я і недахопу наступальных узбраенняў украінскія сілы былі вымушаныя знізіць інтэнсіўнасць наземных аперацый на фронце, які расцягнуўся прыкладна на 1000 кіламетраў. Калі не лічыць раёна Бахмута, расійскія войскі ў асноўным займаюць абарончыя пазіцыі. Расія цяпер "у поўным тупіку" — чакаецца новая хваля мабілізацыі, лічыць начальнік украінскай разведкі.

"Мы не можам нанесці ім паразу на ўсіх напрамках у поўным аб'ёме. Але і яны таксама не могуць, — кажа Кірыл Буданаў. — Мы вельмі моцна чакаем новых паставак узбраенняў, а таксама паступлення больш прасунутых тыпаў узбраення".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі