Сіноптыкі: у нядзелю будзе туманна, да 6 цяпла

Уначы і ў першую палову дня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. Месцамі будзе слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Уначы па ўсходзе, удзень у заходніх і цэнтральных раёнах будуць ападкі — мокры снег і дождж. Вецер будзе паўднёва-ўсходнім умеркаваным.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 да плюс 1 градуса, а ўдзень — ад нуля да +6, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі