Сіноптыкі: у нядзелю будзе без істотных ападкаў, мароз да -18

На дарогах месцамі галалёдзіца. На большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца моцны паўднёва-ўсходні вецер парывамі да 15-18 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе ад 12 да 18 градусаў марозу, па захадзе — ад 7 да 11 градусаў ніжэй за нуль. Удзень будзе ад 4 градусаў марозу па захадзе да мінус 12 градусаў па ўсходзе краіны, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі