Сіноптыкі: У аўторак чакаецца да 30-34 градусаў, навальніцы, град

Месцамі пройдуць моцныя залевы, у асобных раёнах магчымы град. Аднак па большай частцы тэрыторыі нашай краіны пераважна без ападкаў.



Уначы і раніцай згусціцца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-ўсходні і паўднёвы 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — да 15-20 метраў.



Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 13-19 градусаў цяпла, на Брэстчыне — да 21. У дзённыя гадзіны чакаецца ад 24 да 30 градусаў вышэй за нуль, на паўднёвым захадзе — да 31-34, інфармуе БЕЛТА.

 

Фота — bymedia.net