Сіноптыкі прагназуюць на бліжэйшыя два дні рэзкае пагаршэнне надвор’я

Сіноптыкі прагназуюць на бліжэйшыя два дні рэзкае пагаршэнне надвор’я. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры. Днём 27 лістапада і на працягу сутак 28 лістапада на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 метраў за секунду, месцамі завея, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак — ад -4 да +1 градусу.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі