Вы тут

Сіноптыкі аб'явілі ў Беларусі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі

Фота: БЕЛТА

Сіноптыкі аб'явілі ў Беларусі на сёння аранжавы ўзровень небяспекі. Як інфармуе БЕЛТА, 18 траўня з 13-й да 18-й гадзіны амаль па ўсёй краіне (у тым ліку і ў Мінску) чакаюцца навальніцы, пры якіх магчымае шквалістае ўзмацненне ветру — да 15-20 метраў за секунду. Месцамі магчымы град. Падобнае папярэджанне сіноптыкаў было і ў чацвер. У Полацку і Наваполацку прайшоў буйны град.

У пятніцу неспрыяльныя ўмовы надвор'я захаваюцца да 23:00.

Фота: БЕЛТА