Вы тут

У суботу па ўсёй Беларусі прагназуюцца дажджы

Фота: Reuters

Удзень у суботу, 19 траўня, па ўсёй Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы (уначы яны магчымыя толькі месцамі). У некаторых раёнах чакаюцца навальніцы. Вецер будзе паўночны, 5-10 метраў за секунду, пры навальніцах з парывамі да 14 м/с.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад +8 да +14 градусаў, у дзённыя гадзіны — 16-21 цяпла, на Гомельшчыне — да +24, інфармуе БЕЛТА.

У бліжэйшыя дні ў нашай краіне захаваецца няўстойлівае надвор'е: будзе цёпла, але працягнуцца дажджы і навальніцы.