Сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі на чацвер-пятніцу
![Лета](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/czervien-2606.jpg.webp?itok=XY4H8uc5)
Лета / Еўрарадыё
27 чэрвеня ў Беларусі чакаецца малавоблачнае надвор'е, без ападкаў, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку месцамі па краіне будзе згушчацца слабы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
У сувязі з высокай тэмпературай сіноптыкі абвясцілі на чацвер і пятніцу аранжавы ўзровень небяспекі. Уначы ў чацвер будзе 11-16 вышэй за нуль, месцамі — 17-19 цяпла. Удзень чакаецца +27...+32.
У Мінску ў чацвер удзень прагназуюць да 30 са знакам "плюс", а ў пятніцу будзе 30-31 вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.