Сілавікі затрымалі дацэнта БДУ
![Сілавікі прыходзілі ў БДУ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-12/ow342kt4o5x033fsofn2eheligsdzrxm.jpg.webp?itok=pxMjmUdS)
Сілавікі прыходзілі ў БДУ / sb.by
Сілавікі затрымалі дацэнта БДУ. На відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у пратэстах 2020 года і быў падпісаны на тг-каналы, прызнаныя ў РБ "экстрэмісцкімі". Таксама распавядаў сваім сябрам з Расіі пра сітуацыю ў Беларусі — найперш пра рэпрэсіі. Сілавікі прымусілі затрыманага сказаць, што гэтым самым ён "распаўсюджваў фэйкі".
"Наша ніва" піша, што затрыманы — гэта дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ 54-гадовы Аляксей Семянцоў.
![Сілавікі затрымалі дацэнта БДУ](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/2233_5.jpg.webp?itok=VAu9ZMiT)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.